У Брэсцкім раёне 30 жніўня прыблізна ў 12.20 на 6-м км аўтадарогі Цюхінічы — Высокае здарылася аварыя са смяротным зыходам.

Як паведаміла БелаПАН старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Касьянік, аўтамабіль "Фальксваген-Гольф", якім кіраваў жыхар Брэста 1978 года нараджэння, сутыкнуўся з неўстаноўленым транспартным сродкам, у выніку былі дэфармаваныя левая вадзіцельская стойка і дах. Вадзіцель "Фальксвагена" атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму і страціў прытомнасць. Пасля гэтага аўтамабіль з'ехаў у кювет і, праехаўшы прыблізна 300 метраў, наехаў на дрэва. Брэстаўчанін загінуў.

Абласная Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян, якія праязджалі па гэтай аўтадарозе з 11.30 да 12.30 і маюць відэарэгістратары, а таксама да сведак аварыі з просьбай патэлефанаваць па нумарах у Брэсце (8-016) 41-44-44, 20-56-17 або па 102.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?