У беларускіх ВНУ вучацца прыблізна 14 тысяч замежных студэнтаў, паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук 30 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску

У часы СССР у ВНУ Беларусі вучылася прыкладна 10 тысяч замежных грамадзян.

Як адзначыў намеснік міністра, замежныя студэнты ў Беларусі могуць вучыцца на першай ступені вышэйшай адукацыі, у магістратуры, аспірантуры, на факультэтах перападрыхтоўкі кадраў і г.д.

Большасць замежных студэнтаў з СНД — Туркменістана, Расіі, Казахстана, адзначыў Жук. Паводле яго слоў, у адпаведнасці з дамоўленасцямі з Туркменістанам Беларусь можа штогод прымаць да дзвюх тысяч абітурыентаў з гэтай краіны. Беларускія спецыялісты самі выязджаюць у Туркменістан, каб на месцы адабраць абітурыентаў.

Апошнім часам актывізавалася супрацоўніцтва з Казахстанам, і ў гэтым годзе ў Беларусі вучацца прыблізна 120 казахскіх студэнтаў. Спецыялісты з сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй прыязджаюць у Беларусь на стажыроўку, спецыялісты сельскагаспадарчага профілю — на павышэнне кваліфікацыі, паведаміў намеснік міністра.

Акрамя таго, у Беларусь прыязджаюць вучыцца студэнты з краін Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Анастасія Салановіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?