Нагадаем, што менавіта пасля прыезду кардынала Бэртонэ ў Беларусь у 2009 годзе адбыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан і ягоная аўдыенцыя з папам Бенедыктам, на якой прысутнічаў таксама ягоны сын Мікалай.

31 жніўня Францішак прыняў адстаўку кардынала Тарчызіа Бэртонэ з пасады Дзяржсакратара Яго Святасці Папы. Пантыфік папрасіў яго застацца на гэтай пасадзе да 15 кастрычніка 2013 года. Адначасова Святы Айцец прызначыў новага Дзяржсакратара, які пачне выконваць свае абавязкі з 15 кастрычніка. Ім стаў арцыбіскуп П’етра Паралін, да гэтага часу Апостальскі нунцый у Венесуэле. Аб гэтым Францішак паведаміў кіраўнікам і супрацоўнікам Дзяржсакратарыята падчас аўдыенцыі, на якой прыняў іх у Доме Святой Марты.

Папа падзякаваў кардыналу Бэртонэ за службу на карысць Святога Пасаду і ў якасці яго асабістага прадстаўніка.

Новы Дзяржсакратар нарадзіўся ў 1955 г. на поўначы Італіі. Атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1980 г., а затым працягваў вучобу ў галінах кананічнага права і дыпламатыі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце. З 1986 г. знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасаду. У 2002 г. быў прызначаны намеснікам Сакратара.

У верасні 2009 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Венесуэле і ўдзяліў яму біскупскую сакру.

Кардыналу Бэртонэ — 79 гадоў. Ён узначальваў Дзяржсакратарыят з 2006 г. З ягоным імем звязвалі шэраг скандалаў у Ватыкане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?