Гандбольны клуб «Дынама» Мінск прабіўся ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. У кваліфікацыйным раўндзе, што прайшоў у славацкім Прэшаве, «Дынама» ў фінальным матчы сёння перамагло мясцовы «Татран» з лікам 29:27.

У суботнім паўфінале «Дынама» перамагло афінскі АЕК — 25:21.

У групавым турніры (група С) супернікамі мінскага клуба будуць: іспанская «Барселона», за якую гуляе беларус Сяргей Рутэнка, французскі ПСЖ, македонскіz «Вардар», і "Металург", швейцарскі «Вакер».

Матчы групавога раўнду пройдуць у два колы: з верасня па люты. Першы матч «Дынама» правядзе 21 верасня у гасцях з ПСЖ; 25 ці 29 верасня, «Дынама» згуляе дома з «Вардарам». 9 ці 13 кастрычніка ў Мінску — з «Вакерам», а ў сярэдзіне лістапада — з «Барселонай».

Год таму «Дынама» у Лізе чэмпіёнаў дайшло да плэй-оф (1/8 фіналу).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?