У пятніцу глядзеў вечаровы выпуск навінаў на НТВ, у анонсе быў рэпартаж пра арышт Баўмгертнера. Вырашыў дачакацца, паглядзець падрабязнасці. Так і не дачакаўся. З асноўнага блока яго выразалі. Мне цікава: у нас што, ёсць нейкі закон пра цэнзуру, які вырашае, што паказваць, а што не? І хто гэтым займаецца? Ці маюць права ў Беларусі рэзаць не свае перадачы? Ужо не першы раз заўважаю, што сюжэты пра РБ проста знікаюць. Мне здаецца, што гэта сапраўдная анархія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?