Застудзень-ліпень 2013 гады сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі склала мінус 2 млрд. 159,5 млн. даляраў. За гэты ж перыяд мінулага года сальда было станоўчым — 2 млрд. 86,1 млн. даляраў. Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Застудзень-чэрвень 2013 года ўдакладнены паказчык склаў мінус 1 млрд. 713 млн. даляраў.
За сем месяцаў 2013 года экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 23,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года і склаў 22 млрд. 528,9 млн. даляраў.
Як паведамляе Белстат, імпарт за
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасці, у гандлі з краінамі СНД, у тым ліку з краінамі Мытнага саюза і ЕЭП.З гэтымі партнёрамі ён склаў мінус 1.277 млн. даляраў і мінус 3.239,4 млн. даляраў адпаведна.
Экспарт у краіны СНД скараціўся на 0,1% (да 13.333,1 млн. даляраў) у параўнанні са
Станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (407,5 млн. даляраў) і краінамі ЕС (774,6 млн. даляраў). Летась за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕС складала плюс 8.086,6 млн. даляраў. Разам з тым тавараабарот з Казахстанам паменшыўся на 8,2% (да 554,7 млн. даляраў), экспарт і імпарт таксама сталі менш — на 4,6 і 31,7% адпаведна.
Тавараабарот з краінамі ЕС скараціўся на 28,9% (да 12.672,6 млн. даляраў).Экспарт паменшыўся на 48,1% (да 6.723,6 млн.), імпарт — вырас на 22,3% (да 5.949 млн. даляраў).