У бліжэйшыя суткі, 3 верасня, чакаецца пераважна хмарнае надвор'е. Пройдуць дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночны ўмераны, ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 .. +12°C, максімальная днём +10 .. +16°C. Атмасферны ціск ноччу будзе падаць, днём — расці.

4 верасня ноччу на большай частцы, днём па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы, ноччу ў асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей — моцныя дажджы. У асобных раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы +5 .. +12°C, днём +10 .. +17°C, па захадзе да +20°C.

5 верасня ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу +4 .. +11°C, днём +12 .. +19°C па паўднёвым захадзе да +21°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?