Свята пачатку навучальнага года ў беларускай школе імя Францішка Скарыны ў Вільні прайшло 2 верасня. Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын уручыў першакласнікам школьныя ранцы.

«Беларусь заўсёды будзе імкнуцца рабіць усё, каб маленькія беларусы, якія жывуць у суседняй Літве, адчувалі клопат сваёй краіны, не забывалі родную мову і культуру», — сказаў на ўрачыстай лінейцы У.Дражын.

У гэтым годзе ў першы клас беларускай школы Вільні прыйшлі шаснаццаць чалавек, паведамляе Delfi.

***

У мінулым 2012/2013 навучальным годзе, у гімназіі навучалася 187 чалавек.

Гэта адзіная беларускамоўная агульнаадукацыйная ўстанова ў Літве. Гімназія працуе па адаптаванай літоўскай навучальнай праграме, а падручнікамі карыстаюцца беларускімі.
Навучанне вядзецца на беларускай мове, а іспыты вучні здаюць па-літоўску, і не ў сваёй школе, а ў адукацыйных цэнтрах.

Гімназія створана на базе 68-й сярэдняй школы з беларускай мовай выкладання імя Ф. Скарыны. У кастрычніку 2012 года школа прайшла два туры акрэдытацыі і атрымала статус гімназіі.

Школа была адчынена намаганнямі віленскіх беларусаў у 1994 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?