У Гомелі на працоўным месцы застрэліўся супрацоўнік другога аддзела АУС Чыгуначнага раёна, маёр міліцыі.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Чыгуначнага раёна, надзвычайнае здарэнне адбылося 8 верасня. Пракуратура праводзіць праверку і разглядае пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. Адна з магчымых прычын самазабойства — сямейна‑бытавая, таму ў інтарэсах сваякоў і следства падрабязнасці здарэння не каментуюцца.

Разам з тым, як паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі, мяркуючы па перадсмяротнай запісцы, старшы следчы быў «вельмі цяжка хворы, лічыў сябе невылечна хворым». «Гэта быў адзін з лепшых супрацоўнікаў, у яго не было ніякіх спагнанняў па службе, адны падзякі. Міністэрства ўнутраных спраў і УУС смуткуе ў сувязі са стратай супрацоўніка», — зазначыў суразмоўца агенцтва.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0