Выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Міністэрства аховы здароўя Вольга Бартман пракаментавала вынікі даследавання ГА «БАЖ» на прадмет закрытасці дзяржаўных ведамстваў.

— «Рэйтынг закрытасці» — гэта суб’ектыўная ацэнка журналістаў. На самой жа справе мы з інфармацыяй працуем, увесь час прадстаўляем яе карэспандэнтам. Бываюць канешне моманты, якія патрабуюць дадатковай праверкі. На гэта патрэбны час, менавіта таму такую інфармацыю па першым запыце ў Міністэрстве могуць і не даць, — адзначыла Вольга Бартман.

Адметна, што апроч выканання абавязкаў прэс-сакратара ведамства Вольга Бартман займае пасаду начальніка аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Менавіта на адрас Вольгі Бартман і гучала больш за ўсё нараканняў журналістаў.

Нагадаем, што па выніках вуснага і пісьмовага апытання журналістаў ГА «БАЖ» склала рэйтынг самых закрытых дзяржаўных установаў, узначаліла які Міністэрства аховы здароўя. Больш чым 46% апытаных журналістаў заявілі, што маюць праблемы пры звароце па інфармацыю ў ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?