Аказваецца, на выпадковыя сэксуальныя сувязі здольны далёка не кожны. Каб зразумець, ці падыходзяць яны табе, задай сабе папярэдне 5 наступных пытанняў:

1. Як я сябе адчуваю пасля такога сэксу? Я адчуваю спакой і задавальненне або крыўду і пачуццё падманутых чаканняў?

2. Я дакладна ведаю, што не зрабіла нічога, што б паставіла пад пагрозу маё псіхалагічнае і фізічнае здароўе?

Напрыклад, ты можаш казаць сабе, што сэкс быў проста для забавы, а потым суткамі чакаць ад яго тэлефанавання ці смс, або праігнараваць кантрацэпцыю, а потым з жахам чакаць вынікаў аналізаў.

3. Ці засталася мая самаацэнка без зменаў?

Не падманвай сябе, думаючы, што толькі таму, што ты можаш дазволіць сабе выпадковы сэкс, ты будзеш больш упэўнена ў сабе — упэўненасць залежыць зусім ад іншага.

4. Чаму мне патрэбен выпадковы сэкс? Ці не для таго, каб «збегчы» ад актуальных для мяне праблем?

5. Ці магу я абыйсціся цяпер без гэтага сэксу? Ці лічу я сябе німфаманкай?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?