Гэта рашэнне сёння ўхвалілі рэгіянальныя лідэры прадпрымальніцкага руха на сустрэчы ў Мінску.

Як распавёў лідэр кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў, дата акцыі падабраная невыпадкова.

‑ У гэты ж дзень пачынаецца сесія Палаты прадстаўнікоў. Мы хочам паглядзець, як дэпутаты прыслухаюцца да нашых патрабаванняў. Галоўнае з іх — гэта адмена некаторых нормаў указа № 760. Напрыклад, з новага года ІП могуць наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Гэта можа нанесці вельмі сур’ёзны ўдар па беларускім прадпрымальнікам.

Гарбачоў таксама не выключае таго, што ў краіне можа распачацца бестэрміновая забастоўка з прыпыненнем выплаты падаткаў.

‑ Сёння мы прынялі рашэнне аб тым, што ў Беларусі аб’яўляецца перадзабастовачны стан у прадпрымальніцкім асяроддзі. Цяпер залежыць ад урада, распачнецца бестэрміновы страйк ці не.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0