Ваўкавыскі райвыканкам зарэгістраваў «Моладзевы атрад аховы правапарадку» зь ліку прадстаўнікоў пярвічных арганізацыяў БРСМ прадпрыемстваў гораду.

Дружына налічвае 40 чалавек. Гэта прадстаўнікі «пярвічак» БРСМ мясцовага хлебазаводу, лякаматыўнага дэпо, аграрнага каледжу, ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» ды інш. Сябры МААПу маюць сваю форму, нарукаўныя павязкі і пасьведчаньні. Паводле інфармацыі Гарадзенскага блогу, атрад прайшоў баявое хрышчэньне — разам з супрацоўнікамі міліцыі паўдзельнічаў у канфіскацыі буйной партыі сьпірту.

Акрамя Ваўкавыску на Гарадзеншчыне такія атрады дзейнічаюць у абласным цэнтры. Прынамсі ў часе апошняга сьвята гораду міліцэйскія патрулі суправаджалі маладзёны ў чорным з чырвонымі павязкамі на рукавох.


У Горадні

СП, паводле blog.grodno.net

Фота blog.grodno.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0