У Вялікабрытаніі выйдзе новы дэтэктыўны раман пра бельгійскага сышчыка Эркюля Пуаро.
Вобраз Пуаро, створаны акцёрам Дэвідам Сушэ.
Знакаміты персанаж Агаты Крысці уваскрэсне праз 39 гадоў пасля выдання ў 1975 г. апошняй кнігі пра яго пад назвай «Заслона». Аўтарам творe стане брытанская пісьменніца Сафі Хана.
Назва для новай кнігі пакуль не прыдумана. Вядома толькі, што яна выйдзе ў верасні наступнага года ў выдавецтве HarperCollins, паведамляе БелТА.
Напісанне рамана, галоўным героем якога стане Эркюль Пуаро, ухвалілі ўнукі знакамітай пісьменніцы.
Нашчадкі Агаты Крысці падпісалі кантракт з Ханай, які дазваляе пісьменніцы выкарыстоўваць вядомы вобраз для стварэння новага твора.
Хана ўжо напісала
Сафі Хана за сваю пісьменніцкую кар’еру апублікавала некалькі дзясяткаў кніг (выдадзены ў 24 краінах свету)
— зборнікаў вершаў, твораў для дзяцей і псіхалагічных трылераў. Яе творы былі намінаваныя на прэстыжныя літаратурныя прэміі і перакладзены на многія мовы свету. Агата Крысці памерла ў 1976 г.
Яе кнігі былі выдадзеныя па ўсім свеце агульным накладам у 2 млрд. асобнікаў і сталі асновай для мноства фільмаў і тэлесерыялаў. Першы твор пра Эркюля Пуаро «Загадкавае здарэнне ў Стайлз» выйшаў у свет у 1920 г., апошні — у
Эркюль Пуаро — былы камісар паліцыі Брусэля апынуўся ў Англіі падчас Першай сусветнай вайны.
Ён — герой больш чым 30 раманаў і пяці дзясяткаў апавяданняў Агаты Крысці. У шэрагу твораў з’яўляецца са сваім сябрам капітанам Артурам Гастынгсам, які і Джон Ватсан (Уотсан) вядзе аповед ад свайго імя. Затым у 1927 г. А. Крысці стварыла яшчэ адзін легендарны вобраз — Міс Марпл.
У кінематографе найбольш ярка вобраз бельгійскага дэтэктыва перадаў Дэвід Сушэ ў серыяле «Пуаро Агаты Крысці».
Пару гадоў таму ў такі ж спосаб быў выдадзены працяг гісторыі пра Шэрлака Холмса. Пісьменнік Энтані Горавіц са згоды нашчадкаў Артура Конан Дойла выдаў раман «Дом шоўку» пра знакамітага сышчыка.