«Няма нічога немагчымага, але цяпер, напэўна, не самы ўдалы час гэта абмяркоўваць», — перадае яго словы interfax.by.

Пры гэтым Валошын адзначыў, што цяпер галоўнай задачай з’яўляецца «неадкладнае вызваленне Уладзіслава Баўмгертнера і спыненне пераследу чатырох яго калег». Кіраўнік рады дырэктараў «Уралкалія» кажа, што кампанія імкнулася захаваць супрацоўніцтва з беларускім бокам.

Па яго словах, іх цалкам задавальняла супраца з Беларуссю, «нягледзячы на рознагалоссі і ўзаемныя прэтэнзіі, якія перыядычна ўзнікаюць».

Валошын нагадаў, што спыненне экспартных продажаў праз «Беларускую калійную кампанію» было выкліканае дзеяннямі беларускага партнёра, які пачаў весці перамовы са спажыўцамі за рамкамі БКК. У якасці прычыны ён таксама назваў сітуацыю на сусветным рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?