Пра гэта заявіў 4 верасня ва Улан-Батары прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Вялікага дзяржаўнага хурала Манголіі Зандахугійнам Энхболдам, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Паводле слоў прэм’ер-міністра, Беларусь разглядае Манголію ў якасці перспектыўнага партнёра ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. «Мы зацікаўленыя ў павелічэнні паставак сюды тэхнікі, гатовы стварыць зборачныя вытворчасці аўтобусаў і трактароў, а таксама сэрвісныя цэнтры па іх абслугоўванні», — сказаў Мясніковіч. Ён адзначыў зацікаўленасць краіны ў рэалізацыі сумесных праектаў у горназдабыўной прамысловасці, паліўна-энергетычнай і іншых сферах. Як было адзначана на сустрэчы, у апошнія гады склаліся спрыяльныя ўмовы для больш высокага ўзроўню развіцця адносінаў Беларусі і Манголіі.
За апошнія 5 гадоў тавараабарот паміж краінамі павялічыўсяамаль у 15 разоў. Аб’ём гандлю таварамі і паслугамі за 2012 год склаў 114,7 млн. долараў. У студзені-чэрвені 2013 года экспарт беларускіх тавараў у Манголію склаў 73,1 млн. долараў (тэмп росту да аналагічнага перыяду 2012 года — 262,1%).
Паводле слоў Мясніковіча, Беларусь гатова пастаўляць у Манголію ўсе віды прадукцыі машынабудавання: дарожна-будаўнічую, камунальную, кар’ерную і сельскагаспадарчую тэхніку. «Мы са свайго боку гатовы падключыць схемы
фінансавання, патаннення працэнтнай стаўкі. Пры вашай падтрымцы гатовы ісці на стварэнне сумесных прадпрыемстваў у галіне машынабудавання», — заявіў ён.
У якасці далейшай мэты беларускі бок абазначыў перадачу тэхналогій і арганізацыю паўнацэнных машынабудаўнічых заводаў у Манголіі.
Марына Носава, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ