Бізнесмен Сулейман Керымаў не атрымліваў ніякіх дакументаў аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага па распачатай ў Беларусі справе «Уралкалія», піша Бі-Бі-Сі. Пра гэта паведаміў яго адвакат Анатоль Кучар.
«Ніякіх позваў у яго адрас не прыходзіла, ніякіх копій пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага ў яго адрас не паступала», — сказаў Кучар.
Пры гэтым адвакат заявіў, што яго падабаронны ўстрымаецца ад паездак за мяжу, калі будзе абвешчаны ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола.
2 верасня беларускае тэлебачанне паведаміла са спасылкай на МУС краіны, што Інтэрпол абвясціў асноўнага акцыянера «Уралкалія» Сулеймана Керымава ў вышук. Раней ордэр на арышт расійскага мультымільярдэра выдаў Следчы камітэт Беларусі.
Следчыя органы Беларусі падазраюць Керымава ў злоўжыванні паўнамоцтвамі пры кіраванні прадпрыемствам «Уралкалій».
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру