Двухгадовы кот Норыс, які пражывае ў адным з дамоў Брыстоля (Англія), ператварыўся ў
«Да года ён паводзіў сябе добра, але потым заняўся дробнымі злачынствамі», — распавёў газеце Mirror збянтэжаны ўладальнік паласатага злодзея Рычард Віндзар.
Па яго словах, спачатку кот краў толькі анучы і ручнікі, але цяпер перайшоў на футболкі і ніжнюю жаночую бялізну, ежу ці нават дыванкі для ваннай і губкі для посуду. Усё гэта ён заносіць дадому праз каціны ўваход, зроблены ў дзвярах жылля яго гаспадароў.
Калі Норыс нешта прыносіць, ён мяўкае і такім чынам прыцягвае ўвагу сваіх уладальнікаў.
Спачатку гэта здавалася пацешным, але колькасць скрадзенага расла і гаспадары Норыса занепакоіліся. Рычард і яго жонка накіравалі суседзям лісты, у якіх апавясцілі пра звычкі свайго
гадаванца.
«Паважаныя суседзі! Наш кот ходзіць шпацыраваць і падчас сваіх прагулак крадзе рэчы, напрыклад, часам ён нават прыносіць дадому футболкі. Чамусьці яго не цікавіць мясцовая фауна і ён стаў самым сапраўдным злачынцам» , — гаворыцца ў тэксце запіскі. «Калі вы нешта згубілі, тэлефануйце ці пішыце нам, мы праверым яго запасы, і магчыма, знойдзем вашы рэчы. Выбачайце, калі вы апынуліся ахвярамі яго правін», — напісалі аўтары ліста.
Сямейная пара шчыра спадзяецца, што кот адумаецца і спыніць злачыннае жыццё.
Як заявіў Рычард Віндзар, надалей ён і яго жонка вырашылі не рэагаваць на тое, што кот спрабуе звярнуць іх увагу на сваю чарговую здабычу. Яны выказалі надзею, што неўзабаве ён зразумее, што гаспадарам яго выхадкі не цікавыя, і адмовіцца ад крадзяжу чужых рэчаў.