Luxoft уваходзіць у групу кампаній IBS, кантраляваную расійскім бізнэсмэнам Анатолем Карачынскім. Паводле звестак партала DOU, за студзень-жнівень гэтага года яна прыцягнула на працу ў тры свае офісы ва Украіне (у Днепрапятроўску, Кіеве і Адэсе) 470 новых спецыялістаў. Цяпер у іх працаўладкаваныя 3082 чалавекі, з якіх 2862 - гэта тэхнічныя спецыялісты. У Luxoft і найбольшая ў рэйтынгу колькасць адкрытых вакансій - 421, што ў 2 разы перавышае колькасць вакансій EPAM. Як мяркуюць эксперты DOU, імаверна, кампаніі важна паказваць добрую дынаміку ў сувязі з нядаўнім выхадам на IPO.

EPAM Systems апярэдзіў Luxoft пры першасным размяшчэнні сваіх акцый, зрабіўшы гэта яшчэ ў пачатку мінулага года на Нью-ёркскай фондавай біржы. Ад Luxoft Аркадзь Добкін і яго кампанія на ўкраінскім рынку адстаюць зусім крыху. За восем месяцаў колькасць супрацоўнікаў EPAM Systems у пяці мясцовых офісах (у Вінніцы, Днепрапятроўску, Кіеве, Львове і Харкаве ) вырасла на 150 і склала 3000 чалавек. З іх 2650 - гэта тэхнічныя спецыялісты.

У першую пяцёрку зноў увайшлі кампаніі Softserve (Украіна), GlobalLogic (ЗША) і Ciklum (Данія). Датчане, дарэчы, маюць офіс і ў Мінску.

У адрозненне ад Украіны, на беларускім рынку пазіцыя EPAM Systems як кампаніі №1 непахісная. Хоць нельга не адзначыць прыкметны спурт «пачаткоўца» - «Гейм Стрым» Віктара Кіслага
і яго партнёраў.

Паводле дадзеных за першае паўгоддзе 2013 года, апублікаваных адміністрацыяй Парка высокіх тэхналогій, найбуйнейшымі кампаніямі-працадаўцамі былі EPAM Systems, «Гейм Стрым» і «Інтразішэн». Каб прыцягнуць спецыялістаў, некаторыя кампаніі будуюць для іх жыллё. EPAM Systems на гэтыя мэты плануе выдаткаваць каля 20 млн даляраў. У сакавіку 2013 рада дырэктараў EPAM Systems ухваліла матывацыйную праграму для супрацоўнікаў у Беларусі. Згодна з дакументам праграмісты, якія прапрацавалі ў кампаніі не менш за 3 гады, могуць разлічваць на льготныя крэдыты для набыцця кватэр у Мінску. Добкін і яго партнёры гатовыя выдаткаваць на гэтыя мэты не менш за 10 млн даляраў.

EPAM Systems, «Гейм Стрым» і «ІТ Парк» занялі першыя тры месцы па аб'ёме вытворчасці ў студзені - чэрвені 2013 года. У
такой жа паслядоўнасці гэтыя кампаніі падзялілі першае - трэцяе месцы па экспарце паслуг. Лідарамі ж па пастаўках паслуг для беларускага рынку сталі кампаніі "Сістэмныя
тэхналогіі", "СОФТКЛУБ - Цэнтр распрацоўкі» і «Сбербанк- Тэхналогіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0