«За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у правядзенне эфектыўнай бюджэтна-падатковай палітыкі падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена міністру фінансаў Андрэю Харкаўцу», — паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Андрэй Харкавец быў прызначаны міністрам фінансаў 15 жніўня 2008 г.

Складана разаважаць пра эфектыўную бюджэтна-падатковую палітыку, але за часы кіравання Харкаўцом міністэрстваў фінансаў Беларусь зведала тры дэвальвацыі.

Так, афіцыйны курс даляра 15 жніўня 2008 г. складаў 2 111 рублёў, еўра — 3 148,45.

Паводле курсаў на заўтра, 6 верасня 2013 г., курс даляра складзе 9 030 рублёў, еўра — 11 890.

Ніводная іншая валюта ў Еўропе не абясцэнілася так за гэты час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?