Сёння стаў вядомы каляндар 78-га чэмпіянату свету па хакеі, што пройдзе з 9 па 25 мая 2014 г. у Мінску.

Група, А (чэмпіёны свету Швецыя, Канада, Чэхія, Славакія, Данія, Нарвегія, Францыя і Італія) будуць гуляць групавы раўнд на Чыжоўка-Арэна.

9 мая турнір там пачнецца матчамі Францыя — Канада (16:45), Славакія — Чэхія (20:45).

Матч Швецыя — Канада пройдзе 18 мая (16:45).

Зборная Беларусі будзе гуляць разам са зборнымі Фінляндыі, ЗША, Расіі, Швейцарыі, Германіі, Латвіі, Казахстана на «Мінск-Арэне».

9 мая ў 16:45 на «Мінск-Арэне» пройдзе матч Швейцарыя — Расія,

а ў 20:45 пачнецца гульня Беларусь — ЗША

11 мая — Беларусь — Казахстан (17:30),

12 мая — Беларусь — Швейцарыя (16:45), Расія — ЗША (20:45)

15 мая — Беларусь — Фінляндыя (20:45),

17 мая — Беларусь — Германія (16:45),

19 мая — Беларусь — Латвія (20:45).

20 мая — Беларусь — Расія (20:45).

Чвэрцьфіналы пройдуць 22 мая на Мінск-Арэне і «Чыжоўка-Арэне».

Паўфіналы — 24 мая на «Мінск-Арэне». Матч за 3-е месца і фінал — 25 мая на «Мінск-Арэне».

Пачатак фінала, а 21-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?