Фота Рэгіянальнай газеты

Фота Рэгіянальнай газеты

У Маладзечне вядзецца эвакуацыя вучняў, выкладчыкаў і персаналу шэрагу школ [kraj.bн піша пра 6 школ] у сувязі з паведамленнямі аб замініраванні. Як паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч, у горад выехалі сапёрна-піратэхнічныя групы.

У які час паступілі паведамленні аб мініраванні і аб якой колькасці школ ідзе гаворка, ён казаць не стаў.

«Ніякіх падрабязнасцяў. Пакуль не лічым неабходным усё гэта агучваць і нагнятаць лішнюю паніку», — заявіў Шалькевіч.

У сваю чаргу начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС
Мінскага аблвыканкама Аляксандр Данільчанка паведаміў:
інфармацыя аб тым, што шэраг школ у Маладзечна замінаваныя, паступіла сёння ў адрас кіраўнікоў гэтых навучальных устаноў.У Маладзечне накіраваны спецыялісты — ўзрывахатэхнікі спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз» і ўнутраных войскаў.

«Міліцыя і мясцовыя органы ўлады прымаюць меры па гарантаванні бяспекі», — сказаў Данільчанка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ніякай панікі ў горадзе няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?