Дзіравае сэрца краіны
Павольна гіне.

З яго выразаюць выцінанкі,
У ім фатаграфуюцца,
Бы яно — рамка.

І ўвагі ніхто не звяртае,
Што яно памірае.

Сэрца мае артэрыі,
Што між сабою не злучаны.
Артэрыі — людзі,
Іх нішто не яднае.
Дык чаму ж іх хвалюе,
Што сэрца памірае?

Людзі ходзяць на працу,
Яны не ўмеюць усміхацца
І не ўмеюць яднацца,
Таму сэрца пачало разбурацца.

І ўжо колькі год няспынна,
Дзірка ў сэрцы павольна расце,
Шмат хто лічыць, што так і патрэбна
І стварае выгоды сабе.

Але сэрца складаецца з сэрцаў
Грамадзянаў краіны сваёй,
І, магчыма, дзіравае сэрца
Аднавіць зможам мы грамадой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?