«Гродзеншчына ўпершыню за 25 гадоў аказалася без польскага тэлебачання!» — піша ён.

Буйны гродненскі аператар кабельнага ТБ «Гарант» пацвердзіў «НН», што адключэнне сапраўды мела месца. «Спынілася трансляцыя з боку Польшчы. Мы даслалі польскаму боку запыт на права рэтрансляцыі канала са спадарожніка. Але каментары будуць толькі пасля іх адказу».

Мясцовыя жыхары пачалі актыўна абмяркоўваць гэтую тэму ў сеціве. Адзін з інтэрнаўтаў паведаміў, што ўжо пакінуў у кнізе скаргаў і прапаноў «Гаранта» прапанову вярнуць Polsat, а таксама ўвесці асобны пакет польскіх каналаў і заклікаў іншых зацікаўленых гродзенцаў, якія «фактычна выраслі на польскім ТБ», зрабіць тое ж.

Зразумела, жыхары памежжа могуць лавіць польскі сігнал наўпрост з тэррыторыі суседняй дзяржавы. Для гэтага патрэбная магутная і правільна накіраваная антэна і тэлевізар, здольны дэшыфраваць лічбавы фармат — Польша завяршыла пераход да лічбавага ТБ 23 ліпеня 2013 года.

Пакеты ж аналагавых і лічбавых каналаў, якія прапануюць насельніцтву як «Гарант», так і іншыя аператары кабельнага ТБ Гродненскай вобласці, увогуле не ўтрымліваюць польскіх каналаў. Няма іх і ў спісе замежных телепраграмаў, якія атрымалі дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі. Сайты аператараў кабельнага ТБ Гродзеншчыны таксама не ўтрымліваюць і навінаў пра спыненне вяшчання канала Polsat і дату яго магчымага аднаўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?