У інтэрнэце з’явіўся відэаролік, які, паводле некаторых здагадак, з’яўляецца тым самым «парнаграфічным відэа», за дачыненне да стварэння якога ў Паўночнай Карэі былі расстраляныя 12 артыстаў. У тым ліку экс-сяброўка цяперашняга лідара КНДР Кім Чэн Ына, спявачка Хен Сонг Вол, піша брытанская The Daily Mail.

На відэа тры жанчыны ў досыць сціплых (паводле еўрапейскіх стандартаў) канцэртных касцюмах і каўбойскіх капелюшах сінхронна танчаць пад песню Элвіса Прэслі Aloha Oe. Ніякіх сцэн парнаграфічнага або эратычнага зместу ў выступе артыстаў няма.

Сам ролік ўпершыню з’явіўся на кітайскім відэахостынгу YouKu. Ён ужо сабраў больш за 700 тысяч праглядаў. Як распаўсюднік відэа даведаўся, што менавіта яно і стала прычынай пакарання артыстаў, невядома.

Дакладна невядома і тое, ці адбылося само пакаранне. Навуковы супрацоўнік Інстытута Далёкага Усхода расійскай Акадэміі навук Канстанцін Асмолаў упэўнены, што гэтая гісторыя — звычайная журналісцкая «качка», якая мае прапагандысцкія мэты.

У першую чаргу Асмолаў паказвае на той факт, што першай пра пакараньне смерцю паведаміла паўднёвакарэйская газета Chosun Ilbo, якая вядомая як «чэмпіён краіны па колькасьці інфармацыйных „качак“, запушчаных у масы».

Салістка аднаго з самых папулярных калектываў Паўночнай Карэі гурту Pochonbo Electronic Ensemble Хен Сонг Вол — паводле чутак, — сустракалася з Кім Чэн Ынам каля 10 гадоў таму. Гэты раман скончыўся пасьля ўмяшання бацькі цяперашняга лідара КНДР — Кім Чэн Іра. Хен Сонг Вол была выдадзена замуж за афіцэра асабістай аховы бацькі дзейнага паўночнакарэйскага лідара, а пазней стала вядома і пра вяселле Кім Чэн Ына. Яго жонкай таксама стала творчая асоба — першая лэдзі КНДР Ры Соль Чжу ўдзельнічала ў гурце Unhasu Orchestra.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?