Барысаўскія школы абавязалі адправіць на таварыскі матч Беларусь — Кыргызстан, што прайшоў 6 верасня і скончыўся перамогай беларусаў 3:1, не менш за сто чалавек, пра гэта карэспандэнту Goals.by паведаміў настаўнік адной са школ.

— На кожную школу прыйшла разнарадка — прадаставіць на матч не менш за сто чалавек. Што рабіць? Прыйшлося выконваць, бо прэміі пазбаўляцца не хочацца, — расказвае настаўніца.

Настаўнік іншай школы адзначае, што хлопцы прыйшлі на футбол паводле ўласнага жадання.

— Наведванне гэтай гульні — мерапрыемства, запланаванае вашай школай?

— Кіраўніцтва аддзела адукацыі прапанавала школам прывесці хлопцаў на матч. Мы пайшлі ім на сустрэчу. Хлопцаў ніхто не прымушаў сюды ісці. Але ўсім школьнікам тут падабаецца.

— Месцы на сектарах спецыяльна адведзены для пэўных школ?

— Вядома, каб не было панікі і вэрхале, гарадскі аддзел адукацыі ўсё прадугледзеў. Кожнай школе адведзены пэўныя месцы. Сістэма павінна прысутнічаць. Вядома ж, з групай абавязаны знаходзіцца настаўнік. Ці мала што? — зазначыла настаўніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?