Фота Сяргея Зініна.

Фота Сяргея Зініна.

Даўно ніводныя выбары ў Расіі не выклікалі такой інтрыгі, як выбары мэра Масквы. Упершыню за доўгі час апазіцыя вылучыла перспектыўнага кандыдата. Гэта Аляксей Навальны — антыкарупцыйны блогер і лідар руху за сумленныя выбары, чалавек, які прыдумаў лэйбл «Адзіная Расія» — партыя жулікаў і злодзеяў».

На пасаду кіраўніка Масквы прэтэндуюць шэсць кандыдатаў.

Гэта Міхаіл Дзегцяроў ад партыі Жырыноўскага, Мікалай Левічаў ад мякка апазіцыйнай «Справядлівай Расіі», Іван Мельнікаў ад камуністаў, Сяргей Мітрохін ад «Яблыка», Аляксей Навальны і цяперашні мэр Сяргей Сабянін. Апошні, дарэчы, ідзе як самавылучэнец, а не як кандыдат ад «Адзінай Расіі».

Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 20 гадзінаў маскоўскага часу. Назіральнікі не выключаюць, што, калі будуць зафіксаваныя фальсіфікацыі, у Маскве могуць выбухнуць вулічныя пратэсты.

Цікава, што на 3400 выбарчых участках усталяваныя сем тысяч камер відэаназірання.

Паводле апытанняў грамадскай думкі, рэйтынг Сабяніна вагаецца каля 50%, Навальны набірае каля 20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?