Вайскоўцы ўнутраных войскаў папоўняць недахоп патрульна-паставых міліцыянтаў з 1 кастрычніка.
«Каб забяспечыць правапарадак у горадзе, на вуліцы трэба выстаўляць 36 патрулёў, а ў нас не хапае людзей. За кошт новай роты з вайскоўцаў мы ўзмоцнім службу і захаваем парадак на вуліцах горада», — растлумачыў карэспандэнту Intex-press неабходнасць прыцягнення вайскоўцаў да аховы грамадскага парадку начальнік Баранавіцкага ГАУС Вячаслаў Герасімовіч.
Паводле яго слоў, у цяперашні час у склад патрульна-паставой службы міліцыі ўваходзяць 70 супрацоўнікаў, для поўнай камплектацыі неабходна яшчэ 12 міліцыянтаў.
Рота патрульна-паставой службы ўнутраных войскаў пачне патруляваць вуліцы горада з 1 кастрычніка.
Сфармаванае падраздзяленне будзе дыслакавацца на базе вайсковай часці 7404.