Кім Чэн Ын апынуўся вялікім фанатам баскетбола, фота Guardian
Амерыканскі баскетбаліст Дэніс Родман прыадчыніў заслону таямніцы над асабістым жыццём лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, і распавёў, што ў таго ёсць маленькая дачка, якую завуць Чжу Э.
У інтэрв’ю Guardian Родман назваў Кім Чэн Ына «выдатным бацькам» і падкрэсліў, што ў яго «выдатная сям’я».
Нядаўна Родман вярнуўся са сваёй другой за гэты год паездкі ў КНДР.
Паводле яго слоў, сустрэча з «сябрам Кімам», вялікім прыхільнікам баскетбола, была часткай яго «баскетбольнага дыпламатычнага турнэ».
Раней паўднёвакарэйскія СМІ паведамлялі, што ў паўночнакарэйскага лідара ёсць дзве дачкі.
0
0
0
0
0
0