Ведомости
Новыя падрабязнасці закулісных перамоў фігурантаў скандалу, звязанага з арыштам гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, прыводзіць расійская газета «КоммерсантЪ».
Паводле інфармацыі крыніц выдання, на мінулым тыдні ў Мінск па просьбе асноўнага акцыянера «Уралкалія» Сулеймана Керымава лятаў уладальнік «Руснефці» Міхаіл Гуцэрыеў, у якога «добрыя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам». Паводле слоў аднаго з суразмоўцаў «Ъ», апошні заявіў, што «не будзе супрацоўнічаць з Керымавым», які з’яўляецца абвінавачваным у распачатай у Мінску крымінальнай справе.
«Няхай прадае кампанію каму заўгодна, я тады Баўмгертнера сам на сваім самалёце ў Маскву прывязу», — нібыта заявіў Лукашэнка.
Керымаў быў гатовы пайсці на здзелку РЕПО, напрыклад з «Сбербанкам», або нават прадаць кампанію, калі «прапануюць добрую цану». Адным з ключавых момантаў для прыняцця рашэння магла стаць спроба вызвалення Баўмгертнера — 6 верасня суд разглядаў хадайніцтва адвакатаў. Але
Стала вядома, што перамовы аб куплі акцый пачаў банкір Уладзімір Коган.
«Пакуль незразумела, як будзе прафінансавана здзелка коштам каля 3 млрд. долараў і хто акажацца канчатковым бенефіцыярам больш чым 20% акцый «Уралкалія». Але прэзідэнт Уладзімір Пуцін ужо паабяцаў урэгуляваць канфлікт «без шуму і галасу», — піша газета.
Між тым кіраўнік маскоўскай калегіі адвакатаў «Аляксандр Дабравінскі і партнёры» Аляксандр Дабравінскі напісаў у «Фэйсбуку», што Керымаў свае акцыі (усе або вялікі пакет) Когану ўжо прадаў. Здзелка, паводле звестак юрыста, ухваленая беларускім бокам.
Ва «Уралкаліі» сітуацыю не каментавалі. У «Нафта Масква» Сулеймана Керымава заявілі, што «інфармацыя аб продажы яго пакета ва „Уралкаліі“ не адпавядае рэчаіснасці».
Паводле звестак Forbes, выкупіць кампанію поруч з Коганам прапаноўваюць уладальнік АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў і Міхаіл Гуцарыяў. «А Коган нават намякае, што дзейнічае па даручэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна», — сказаў суразмоўца Forbes.