Следства па справе аб збіцці
доктара-сірыйца ў электрычцы Орша — Мінск скончана і перададзена ў транспартную пракуратуру для накіравання ў суд.
Канчатковае абвінавачванне, якое прад’яўлена маладому чалавеку за беспадстаўнае збіццё грамадзяніна Сірыі, кваліфікавана па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі — хуліганства, якое суправаджаецца грубым парушэннем грамадскага парадку і ўжываннем гвалту да пацярпелага.
6 ліпеня ў электрычцы Орша — Мінск у раёне станцыі Слабада — Сцяпянка малады чалавек з шумнай кампаніі збіў сірыйца, які, як высветлілася пазней, з’яўляецца клінічным ардынатарам 10- й гарадской бальніцы Мінска.
«У нейкі момант у вагоне стала шумна, я падняў вочы і ўбачыў, як малады чалавек гадоў 18 схіліўся над мужчынам і стаў наносіць яму серыю удараў у галаву. Мужчына спрабаваў бараніцца, але безвынікова», — распавядаў адзін з відавочцаў.
Падазраванага ўдалося затрымаць толькі на наступны дзень. Знайсці яго стала магчыма ў тым ліку дзякуючы таму, што відавочцы знялі твары маладых людзей з кампаніі на відэа.
Следства скончылася 3 верасня.
Устаноўлена, што канфлікт паміж маладым чалавекам і
Следства таксама прыйшло да высновы, што адбылося менавіта хуліганства — без
якога-небудзь нацыянальнага складніка.
Абвінавачаны прызнаў сваю віну толькі часткова.