Імі апынуліся 18- і 17-гадовы юнакі. Адзін з іх вучыцца ў вучэльні, а другі скончыў вечаровую школу, нідзе не вучыцца і не працуе.

Здарэнне адбылося 8 верасня. На вуліцы Францішка Скарыны былі абстраляныя тры маршрутныя аўтобусы, пры гэтым пашкодзіўшы 4 бакавыя шыбы. На шчасце, ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Затрыманыя патлумачылі, што стаміліся гуляць на камп’ютары і вырашылі знайсці сабе іншую забаву.

Яны надумалі апрабаваць пнеўматычны пісталет, набыты напярэдадні з рук. Хлопцы выйшлі на гаўбец шостага паверху і некалькі разоў стрэлілі па вокнах маршрутных аўтобусаў, якія праходзілі міма.

Маладзечанскі Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?