У Кітаі ўступіў у сілу закон, які ўводзіць крымінальнае пакаранне аж да пазбаўлення волі за распаўсюд у інтэрнэце чутак і паклёпу.
Паводле новага закона, чалавека можна будзе прыцягнуць да адказнасці за паклёп, калі агучаная ім інфармацыя атрымлівае шырокі распаўсюд у сеціве.
Аўтара лжывага паведамлення, якое перапосцілі больш за 500 разоў, могуць прысудзіць да трох гадоў пазбаўлення волі.
У Кітаі патлумачылі з’яўленне закона рэакцыяй грамадства на распаўсюд у інтэрнэце «безадказных чутак».
0
0
0
0
0
0