Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па арт. 339 КК (хуліганства) у дачыненні да 30-гадовага жыхара, які 9 верасня ў 20.00 тройчы стрэліў з акна сваёй кватэры ў бок праезнай часткі бульвара Юнацтва.

Мужчына затрыманы і цяпер знаходзіцца ў псіхіятрычным дыспансеры. Міліцыю выклікалі сваякі, калі ён пачаў страляць па вуліцы. У момант стрэлаў мужчына быў цвярозы, ён наогул не ўжывае спіртное.

Паводле слоў сваякоў, паводзіны мужчыны з-за праблем на працы (ён — спецыяліст на буйным прадпрыемстве) у апошні час сталі неадэкватнымі.

У падазраванага ёсць дазвол на захоўванне паляўнічай стрэльбы, зарэгістраваныя дзве стрэльбы ІЖ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?