Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі працягваецца расследаванне абставінаў забойства дзяўчыны ў Рэчыцы 29 жніўня.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, выканана больш за сто следчых дзеянняў. Прызначаны экспертныя даследаванні, якія ажыццяўляюць спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. У якасці рэчавых доказаў канфіскавана і далучана да матэрыялаў крымінальнай справы больш чым сто розных аб’ектаў. Цяпер яны вывучаюцца следчымі і экспертамі.
Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы жыхар Рэчыцы 1994 года нараджэння.
Яму прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні забойства з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК). Ён зняволены пад варту.
Нагадаем труп