«У рамках дзяржаўнага ветэрынарнага кантролю за гатовай мясной прадукцыяй, што паступае на тэрыторыю РФ, спецыялістамі Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях прааналізавана 87 партый прадукцыі свінагадоўлі з Рэспублікі Беларусь, паведамляецца ў прэс-рэлізе гэтай установы.

Даследаванні праводзіліся на прадмет адпаведнасці патрабаванням Мытнага саюза па параметрах бяспекі, а таксама выключэння рызык прысутнасці геному вірусу АЧС, падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.

У ходзе лабараторных маніторынгавых даследаванняў, праведзеных падведамным Рассельгаснагляду ФГБУ «Бранская МВЛ», устаноўлена ў партыях вяндліны далікатнай, грудзінкі Хатняй вэнджана-варанай ахалоджанай, якая паступіла з прадпрыемства ЗТАА «Белавежскія дэлікатэсы» (Брэст), у партыях прадукту са свініны запечанай астуджанай «Бочак з печы» і «Паляндвіцы з печы», якія паступілі з прадпрыемства ГУ Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмяса малпрам», у партыі сардэлек «Купецкія мікс» , якія паступілі з прадпрыемства Ваўкавыска, у партыях каўбасы варанай «Мартадэла» і сардэлькі «Далікатныя («Нежныя»), якія паступілі з прадпрыемства ТАА «Магілёўскі мясакамбінат», у партыі мяснога прадукту вэнджана-варанага са свініны «Рэбры смачныя новыя», які паступіў з прадпрыемства ААТ «Гомельскі мясакамбінат», выяўлены мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы, у партыях прадукту з свініны мясной сыравэнджанай «Кавалачак венскі ахалоджаны», каўбас «Брэсцкі пачастунак», якія паступілі з прадпрыемства «Канцэрн Брэстмяса малпрам», а таксама ў партыі каўбасы сыравяленай салямі «Прэстыж», якая паступіла з прадпрыемства ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», выяўлены лістэрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0