Заняткі будуць праходзіць у Мінску з сярэдзіны кастрычніка па травень два разы на месяц: у суботу (практычныя) і сераду (лекцыі і майстар-класы). Наведнікам з рэгіёнаў — спрыянне з даездам.

Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15–20 чалавек, выкладанне будзе весціся па-беларуску.

Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных установаў.

Умовы для кандыдатаў:

Узрост — да 25 гадоў. Для падачы заяўкі кандыдату на залічэнне ў Школу неабходна даслаць свой уласны мастацкі тэкст любога жанру аб’ёмам ад 2 да 5 старонак, а таксама матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў пісьменніцкай школе.

Афармленне заяўкі:

Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце да 1 кастрычніка па адрасе sbp@lit-bel.org. Тэму ліста пазначце як «Школа». Прозу і матывацыйны ліст дасылайце разам у адным файле фармату.doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, поўны паштовы адрас, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

Пры паспяховым залічэнні ў Школу вам паведамяць гэта да пачатку заняткаў праз кантакты, якія вы пакінулі. Заяўкі не рэцэнзуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?