Спектакль расказвае пра жыццё на польска-беларускім памежжы ў канцы 40-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ўсталёўвалася польска-беларуская мяжа.

<iframe width=«470» height=«353» src=«//www.youtube.com/embed/e0L53Wd74eY» frameborder=«0» allowfullscreen></iframe>

Алесь Малчанаў згадвае атмасферу, у якой ствараўся спектакль, і запрашае паглядзець яго ў Беластоку 29 верасня.

— Якія ўражанні ад спектакля на вольным паветры?

- На вольным паветры я граў не толькі ў гэтым спектаклі. Быў «Вітаўт» Раеўскага, «Белая вежа» ў Камянцы. Гэта не першы раз, але досвед вельмі цікавы і карысны для мяне. Я граў на польскай мове некаторыя сцэны, гэта было не вельмі лёгка, тым больш што гралі антычную трагедыю. Усе мае польскія калегі, якія цяпер мае сябры, мне дапамагалі, было страшна, але вельмі цікава.

— Што было страшна?

- Баяўся за сваю польскую — што не дам рады.

— Ці атрымалася ў рэжысёра і сцэнарыста паказаць трагедыю мясцовых жыхароў праз трагедыю Сафокла?

- Не ведаю ці ўдалося, бо я яго не бачыў, я ў ім удзельнічаў. Калі я прачытаў беларускую версію, мне вельмі спадабалася ідэя. Атрымалася ці не атрымалася, трэба запытаць у людзей, якія там жывуць. Учора я быў у Крынках, мне расказалі, што калі ў краму зайшоў адзін наш сябар, то да яго падышла старая кабета. Яна плакала і дзякавала за спектакль.

— Ці закранула цябе гэтая трагедыя жыхароў польска-беларускага памежжа?

- Закранула, калі я чытаў, тым больш мы паглядзелі дакументальны фільм, на жаль, не памятаю, як ён называецца. Людзі расказвалі свае гісторыі, як гэта было — гэта проста жахліва. Думаю, што «Антыгона» Сафокла вельмі пасуе па накале. Людзі былі вымушаныя гэта хаваць унутры, бо іх маглі расстраляць, пры той сістэме з імі маглі зрабіць што заўгодна. «Антыгона» вельмі пасуе, бо там усе трагедыйныя моманты адкрытыя, а тут яны закрытыя, таму такая кампіляцыя. Мне здаецца, гэта вельмі класная ідэя.

— Ці будзе працягвацца супрацоўніцтва з Беластоцкім тэатрам імя Венгеркі?

- Так, «Антыгону» пакажуць у Беластоку 29-га, а ў кастрычніку пройдзе яшчэ 5 спектакляў ужо на сцэне тэатра. Наконт будучых праектаў у нас ёсць думкі, але я пакуль не магу нічога сказаць. Мне б хацелася, але не ведаю, як гэта будзе з нашым тэатрам у Мінску.

— Ці запатрабаваны ты ў Беларусі як акцёр?

- Хацеў бы больш.

- Цябе можна было ўбачыць у фільме «Жыве Беларусь!», знятым у Польшчы. З’явілася інфармацыя, што на «Беларусьфільме» здымуць кіно пра «Плошчу». Калі запросяць, ці здымешся ў гэтым фільме?

- Як можна задаваць такое пытанне (смяецца), калі я здымаўся ў фільме «Жыве Беларусь!» свядома? Як я магу здымацца ў афіцыйным фільме, як гэта назваць, каб было цэнзурна?

— Першай рэакцыяй на гэтае пытанне быў смех. Чаму менавіта ён?

— У нас усё магчыма. Я веру, што такі фільм з’явіцца, на гэта будзе выдаткавана шмат грошай, будуць акцёры, якія будуць здымацца, — гэта жыццё.

— Стала вядома, што на здымкі хочуць запрасіць галівудскую зорку.

- Няхай запрашаюць. Я думаю, што не ўсе галівудскія зоркі пагодзяцца на гэта.

***

Алесь Малчанаў — акцёр Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы. У Польшчы яго ведаюць па ролі ў фільме «Жыве Беларусь!», чарговая творчая праца ў Польшчы — спектакль «Антыгона» ў Беластоцкім тэатры імя Венгеркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?