Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі ў верасні застанецца на ранейшым узроўні - 23,5% гадавых, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Такое рашэнне прынята па выніках абмеркавання гэтага пытання на пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка 10 верасня.

У Нацбанку адзначылі, што падтрыманне нязменнай стаўкі рэфінансавання ў ліпені і жніўні 2013 дазволіла аднавіць прырост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва, паменшыць попыт на замежную валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў, а таксама спрыяла далейшаму запаволенню інфляцыйных працэсаў.

Апошні раз Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання 10 чэрвеня - на 1,5 працэнтнага пункта да 23,5% . Першы раз у 2013 годзе стаўка рэфінансавання была зніжана 13 сакавіка - з 30% да 28,5% гадавых (да гэтага стаўка не змянялася на працягу паўгода) .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?