Аб’яднаная грамадзянская партыя пачынае кампанію «Пайшлі на…" супраць увядзення пошліны на выезд за мяжу, паведаміў БелаПАН старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

«Сутнасць нашай кампаніі — падымаць грамадскае меркаванне супраць гэтай ініцыятывы. Мяркуем, што гэта проста шызафрэнічная ідэя і на яе трэба рэагаваць усімі даступнымі і магчымымі дзеяннямі, — сказаў Лябедзька. — Мабілізаваць грамадскую думку — гэта галоўная мэта і задача, а механізм і інструменты будуць самыя розныя».

Паводле яго слоў, праца ў межах кампаніі пачнецца ўжо з заўтрашняга дня.

«Гэта будзе і заява палітсавета АГП, і нейкія флэшмобы, і заяўкі на правядзенне пікетаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, і ўлёткі, — сказаў Лябедзька. — Пакуль гэтыя шызафрэнічныя ідэі яшчэ заканадаўча не аформілі, трэба гэта выкарыстаць. Шанцаў няшмат, але, прынамсі, ёсць магчымасць прыцягнуць увагу і мабілізаваць грамадскую думку супраць гэтага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?