Выкрадзены 41 год таму ў КНДР жыхар Паўднёвай Карэі змог вярнуцца на радзіму, паведамляе Сеул.

68-гадовы Чон Вук Пхе быў сярод 25 маракоў, захопленых на двух рыбалоўных караблях Паўночнай Карэяй у Жоўтым моры ў 1972 г.

Чон Вук Пхе змог бегчы з КНДР у жніўні, да Паўднёвай Карэі ён дабраўся ў верасні.

Пакуль улады краіны не паведамляюць падрабязнасці пра вяртанне свайго суайчынніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?