Паліцыя Брытаніі арыштавала 12 чалавек па справе аб спробе выкрадання некалькіх мільёнаў даляраў з лонданскага банка.

Арышты прайшлі ў Лондане і яго ваколіцах пасля разведвальнай аперацыі, якую праводзіў спецаддзел па кіберзлачыннасці.

Паліцыя мяркуе, што арыштаваныя планавалі падлучыць да камп'ютара лонданскага аддзялення банка Santander спецыяльную прыладу, якая дазваляла б ім кантраляваць яго на адлегласці.

Прадстаўнікі банка заяўляюць, што ніводны з яго супрацоўнікаў не быў датычны да гэтага і што дэпазітам укладчыкаў нічога не пагражала.

У заяве банка адзначаецца, што прыладу да камп'ютара спрабаваў далучыць нейкі чалавек, які выдаў сябе за інжынера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?