Аляксандр Лукашэнка 13 верасня правёў сустрэчу са старшынёй праўлення ААТ «Газпром» Аляксеем Мілерам.

«Вы ведаеце, рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, я са здзіўленнем выявіў, што, напэўна, упершыню за многія гады, што з’яўляецца дзіўным, нават няма ў чым папракнуць „Газпром“.

За ўсё, што купілі ў вас, мы заплацілі. За ўсё, што вы прапампавалі праз нас, вы нам заплацілі цалкам. Усё, што вы абяцалі, пачынаючы ад падтрымкі дзяцей, зрабілі», — адзначыў ён.

«Новыя праекты і праграмы, якія прапанаваныя да сённяшняга абмеркавання, нас вельмі цікавяць. Таму я чарговы раз магу вам толькі падзякаваць за супрацоўніцтва», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, Аляксей Мілер высока ацаніў дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва і распавёў аб планах па яго далейшым развіцці: «У нас у асноўным бізнэсе па пастаўках і транзіце газу вельмі добрая дынаміка. Аб’ём паставак у Беларусь у гэтым годзе павялічыцца. Таксама ўзрастуць аб’ёмы транзіту, у першую чаргу па газаправодзе Ямал — Еўропа.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця газатранспартнай сістэмы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку за кошт будаўніцтва магістральнага газаправода Ямал-Еўропа-2. Аляксей Мілер выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі гэтага праекта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?