Пасля публікацыі фотаздымка сняданка ў гімназіі-каледжы мастацтваў сітуацыю пракаментавала дырэктар установы Вольга Хазікава:

− На другі ж дзень мы ўсё выправілі. Справа ў тым, што ў нас зламалася посудамыйная машына.

У нас ёсць даведка, якая пацвярджае гатоўнасць школы да новага навучальнага года на першае верасня, але ад няспраўнасцяў ніхто не застрахаваны. Іх жа немагчыма прадугледзець. У той час, калі зрабілі фота, стол накрылі яшчэ не да канца. Дзяцей яшчэ не было. А калі прыйшлі дзеці, яны нават па-дзіцячы радаваліся, што нарэшце няма кашы. У гэтай сітуацыі не здарылася нічога страшнага. Мы маглі падаць толькі булку з чаем, але вырашылі па магчымасці прытрымлівацца меню. Вось уявіце, у нас адна сталовая на дзве школы. Пасля сняданку засталося б каля 1300 талерак, як бы іх памылі без машыны? У повараў проста не хапіла б часу.

Сваю калегу падтрымала Ірына Салагуб, дырэктар СШ № 12:

− У гімназіі-каледжы мастацтваў самая лепшая сталовая! Выдатная кухня і цудоўныя повары.

Я нават магу назваць гэтую сталовую ўзорнай. Дзеці з маёй школы там харчуюцца і ніхто ніколі не скардзіўся. Сваю праблему адразу ж вырашылі. Проста здарыўся такі момант, які ніякім чынам не можа закрыць сабой усе вартасці школы і сталовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?