Усяго 447 пазоваў апазіцыянера Аляксея Навальнага па выніках выбараў мэра Масквы паступіла ў раённыя суды сталіцы, паведамляе прэс-служба Масгарсуда.

Матэрыялы знаходзяцца ў 16 раённых судах. Па кожным пазове ў суда ёсць пяць дзён для рашэння аб прыняцці яго да разгляду або аб адмове.

Напярэдадні Навальны напісаў у сваім ЖЖ, што яго штаб падрыхтаваў 951 заяву ў раённыя суды аб адмене вынікаў выбараў па ўчастковым выбарчым камісіям.

Апазіцыянер таксама паведаміў, што заявы і прыкладзеныя дакументы складаюць прыкладна 50 тыс. старонак, і іх прыйдзецца везці ў суд на грузавіку.

Апазіцыя сцвярджае, што перамога Сяргея Сабяніна на выбарах мэра Масквы ўжо ў першым туры стала магчымая дзякуючы парушэнням і махінацыям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?