На стрэльбішчы загінуў афіцэр Вайсковай акадэміі Беларусі.

«Сёння на стрэльбішчы ў ходзе занятку па вайскова-інжынернай падрыхтоўцы ў выніку выпадковага падрыву трацілавай шашкі смяротна траўмаваны афіцэр-выкладчык, пяць курсантаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пацярпелым была аказана своечасовая медыцынская дапамога і прымаюцца меры па іх лячэнні», — распавялі ў Мінабароны.

Падпалкоўнік Барыс Лістапад, які загінуў, меў 20-гадовы досвед працы з выбуховымі матэрыяламі.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Міністэрства абароны выказвае спачуванне родным і блізкім загінулага. Яго сям’і і сем’ям пацярпелых будзе аказана дапамога ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?