У суботу, 14 верасня, маларухомыя атмасферныя франты абумовяць на большай частцы нашай краіны дажджы, ноччу месцамі — моцныя дажджы.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер усходні ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +9. +14°С, па Брэсцкай вобласці месцамі +6. +8°С; максімальная днём +14. +19°С.

У нядзелю, 15 верасня, тэрыторыя Беларусі апынецца на паўночнай ўскраіне цыклона з цэнтрам над Украінай. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы, на астатняй тэрыторыі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Ноччу і раніцай дзе-нідзе утворыцца туман. Вецер усходняй чвэрці ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +5. +12°С, максімальная днём +12. +19°С.

У панядзелак, 16 верасня, ноччу надвор’е ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць паніжанага ціску, днём тэрыторыя Беларусі трапіць пад уплыў атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы.

Ноччу месцамі, днём на большай частцы нашай краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У перадранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +5. +12°С, максімальная днём +13. +20°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?