13 верасня на будынак № 55 па вуліцы Каліноўскага ў Мінску была вернута памятная дошка з бюстам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Яе ўсталявалі з левага боку ад галоўнага ўваходу ў Палац барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя.
Гэта пацвердзілі актывісты грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва», якія раніцай прыйшлі на месца, каб паразмаўляць з кіраўніцтвам спартыўнага будынка аб лёсе шыльды Каліноўскага. Нагадаем, у пачатку тыдня ў СМІ з’явілася інфармацыя аб знікненні шыльды з цэнтральнага ўваходу ў палац.
Шыльду тады знялі, каб перанесці яе на больш бачнае месца.