У горадзе Мамонава расійскай Калінінградскай вобласці (былы нямецкі Кёнігсберг) сапёры абясшкодзілі мост, замініраваны нямецкімі войскамі ў 1945 годзе.

У аснове бетоннага моста праз раку Вітушка знаходзілася некалькі шэрагаў трацілавых шашак і супрацьтанкавая міна са шкляным выбухоўнікам. Чаму немцы не выкарысталі выбухоўку, у адміністрацыі вобласці не ведаюць.

Траціл і міны знайшлі будаўнікі падчас рамонту. Мост заўсёды лічыўся надзейным і праз яго пастаянна ездзіў аўтатранспарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?