Наталка Бабіна стала госцем сёлетняга Львоўскага кніжнага кірмашу. Напярэдадні яго ў выдавецтве «Урбіна» выйшаў украінскі пераклад яе рамана «Рыбін горад», які пабачыў свет па-беларуску ў «Кнігарні «Нашай Нівы». Украінскае выданне мае назву «Рыбгарад».

14 верасня Наталка Бабіна ўдзельнічала ў круглым стале «Гісторыя жанчын і жанчыны ў гісторыі» разам з Марыяй Маціос і Таццянай Талстой. Ён прайшоў у Люстраной зале Палаца Патоцкіх.

А 18-й гадзіне 14 верасня прэзентацыя «Рыбгарада» адбудзецца ў кнігарні Є (праспект Свабоды, 7). А 15 верасня а 12.30 — аўтограф-сесія на стэндзе 204 у Палацы мастацтваў (вуліца Каперніка, 17).

Аўтарка запрашае на сустрэчы ўсіх львоўскіх беларусаў, а таксама ўкраінскіх сяброў Беларусі і землякоў з Берасцейшчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?